Жывапісцы з Беларусі ў Нью-Мексіка і Арызоне
Выйшаў чарговы электронны нумар газеты “Наша слова”. Амаль цалкам ён прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага.
Выйшаў чарговы, сёмы, электронны нумар газеты “Наша слова”, які рэдагуе Станіслаў Суднік. Амаль цалкам ён прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага.
З цікавасцю чытачы даведаюцца пра многія мерапрыемствы, якія адбудуцца на Гарадзеншчыне да Дня роднай мовы. Напрыклад, шырока гэты Дзень плануюць адзначаць бібліятэкі Лідчыны. Тут адбудуцца гадзіны роднай мовы, конкурсныя праграмы, бліц-турніры, гульні, гадзіны краязнаўства, літаратурныя гасцёўні, паэтычныя хвалі і г.д. І ўсе яны будуць прысвечаны роднай мове, гісторыі і літаратуры.
“Наша слова” знаёміць чытачоў з новымі вершамі Зміцера Захарэвіча пра навальніцу, сусвет, акраец хлеба і перон. Публікуюцца матэрыялы пра творчасць Валянціна Таўлая, пра мастака Напалеона Орду, першадрукара Францыска Сакарыну і іншых асобаў Беларусі.
„Welcome to the Land of Enchantment” і яго іспанскі аналаг з „Bienvenido” – такое вядомае запрашэнне для наведвальнікаў гэтага суровага маляўнічага амерыканскага штата. І гэтым запрашэннем у Нью-Мексіка скарыстаўся не адзін беларус, яўрэй і паляк з Беларусі. Пра мастакоў Леана Гаспара, Луіса Рыбака і Тамару Стагановіч таксама з цікавасцю чытачы прачытаюць у матэрыяле Алеся Сімакова.
Беларускае Радыё Рацыя