Пад Варшавай загінуў стваральнік прыватнага музэю ў Наваградку, палітуцякач Сяргей Лаўрушчык
Як стала вядома Свабодзе ад беларусаў у Варшаве, каля польскай сталіцы ў дарожна-транспартным здарэньні загінуў 59-гадовы Сяргей Лаўрушчык. Ён быў стваральнікам прыватнага музэю ў Наваградку.