Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Февраль
2022

Двум хлопцам з Берасця, якіх збілі пасля затрымання, далі хатнюю „хімію”

0

З размоў, якія хлопцы вялі паміж сабой 9-10 жніўня, сілавікі зрабілі выснову, што яны маюць намер прымяніць фізічную сілу ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі ў цэнтры горада.

Праваабаронцам стала вядома аб падрабязнасцях і выніках разгляду справы Аляксея Куфко і Максіма Чыжэўскага, якое адбылося 10 лютага ў суде Ленінскага раёна Берасця.

Абодвух абвінавачваюць ва ўчыненні злачынстваў паводле ч. 1 арт. 13 КК РБ і ч. 1 арт. 342 КК РБ „Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”. Асобна Аляксея Куфко абвінавачваюць таксама ў незаконным нашэнні халоднай зброі, здзейсненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж дзеянні (ч. 1 арт. 296 КК РБ).

Судовае пасяджэнне ўзначаліў суддзя Ленінскага раёна Берасця Андрэй Грушко.

Пра абвінавачаных вядома, што Аляксею Куфко 18 гадоў, Максіму Чыжэўскаму – 19. Абодва навучаюцца ў каледжы. Ад крыніц, блізка знаёмых з абвінавачанымі, стала вядома, што абодва хлопцы займаліся страйкболам. У нейкі момант імі зацікавіліся ў МУС і сталі праслухоўваць. З агучаных матэрыялаў справу стала вядома, што праслухоўкай займаўся ГУБАЗіК, а дадзеная мера была санкцыянавана пракурорам Берасцейскай вобласці.

З размоў, якія хлопцы вялі паміж сабой 9-10 жніўня, сілавікі зрабілі выснову, што яны маюць намер прымяніць фізічную сілу ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі ў цэнтры горада. Як адзначана ў матэрыялах справы, „з 10 па 11 жніўня 2020 года Куфко і Чыжэўскі распрацавалі план здзяйснення злачынства”.

Паводле версіі абвінавачвання, падчас падрыхтоўкі да злачынства яны «набылі ў якасці прылады нож для падводнага палявання і дайвінга, дымавую шашку, піратэхнічныя вырабы, рагатку, а таксама сродкі індывідуальнай абароны на выпадак прымянення да іх супрацоўнікамі міліцыі фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў і зброі».

З гэтымі сродкамі абодвух затрымалі ў цэнтры Берасця 11 жніўня.

Адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі

Падчас вывучэння матэрыялаў справы была заслухана тэлефонная размова Куфко і Чыжэўскага з аднаго боку і трэцяй асобы з іншага. На запісе было чутна, як абвінавачаныя абмяркоўвалі ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, узброенасць МУС і разважалі аб рэальнасці або нерэальнасці больш радыкальнага развіцця падзей. Напрыканцы запісу суразмоўца абвінавачаных хлопцаў папярэдзіў абодвух аб тым, што трэба думаць галавой, а калі ўжо туды ідзяце, то рабіць гэта з асабістых перакананняў, пры гэтым абавязкова апранаць маску і непрыкметнае адзенне”.

Пасля праслухоўвання гэтай размовы ў залі суда Куфко пацвердзіў, што гэтая размова сапраўды была запісаная на яго тэлефон.

Падчас судовага пасяджэння былі падрабязна вывучаныя характарыстыкі абвінавачаных.

У характарыстыцы Куфко з гімназіі, у якой ён раней навучаўся, было пазначана, што хлопец схільны да субдэпрэсіўных станаў, перападаў настрою, раздражняльнасці. Яго ахарактарызавалі як недастаткова стараннага і адзначылі наяўнасць праблем у зносінах з маці.

У характарыстыцы Чыжэўскага было сказана пра яго нядрэнныя схільнасці да навучання, пазітыўны характар, актыўны удзел ў грамадскім і спартыўным жыцці каледжа. Таксама пра Максіма Чыжэўскага вядома, што ў жніўні 2020 года яго прыцягвалі да адказнасці па адміністрацыйным артыкуле 23.34.

Былі зачытаныя таксама вынікі экспертызы нажа, які канфіскавалі ў Куфко. Яго прызналі колюча-рэжучай зброяй.

Ад крыніц, блізка знаёмых з абставінамі гэтай справы, стала вядома, што той самы нож Куфко набыў у калекцыянера, які прадаваў на Калгасным рынку ваенныя рэчы, камуфляж і ножыкі. Пасля таго, як Куфко распавёў, што набыў нож у яго, а сам нож прызналі халоднай зброяй, на мужчыну завялі крымінальную справу і абвінавацілі ў забеспячэнні зброяй пратэстоўцаў.

Пры гэтым надзейныя крыніцы запэўніваюць, што гаворка ідзе аб невялікім ножыку з абломленым вастрыём, які Куфко ў якасці сувеніра насіў на заплечніку.

Яшчэ адна вельмі важная акалічнасць справы: падчас затрымання абодвух хлопцаў моцна збілі. Гэта адбылося 11 жніўня. 13 жніўня ў Аляксея Куфко была праведзеная судмедэкспертыза. Па яе выніках хлопцу нанеслі не менш за 42 пашкоджання. У тым ліку былі зафіксаваны ўдары па галаве, вывіхі зубоў, сінякі, 15 пашкоджанняў на целе ў выглядзе доўгіх вузкіх палосак. З гэтай нагоды была пададзена заява аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі Куфко. Але ў гэтым было адмоўлена.

Пасля вывучэння ўсіх матэрыялаў крымінальнай справы ў пракуратуры Берасцейскай вобласці прыйшлі да высновы аб поўным і аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынстваў і пагадзіліся з прававой кваліфікацыяй дзеянняў Чыжэўскага паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 342 КК РБ і дзеянняў Куфко – паводле ч. 1 арт. 13 ч. 1 арт. 342 і ч. 1 арт. 296 КК РБ.

10 лютага з улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Ленінскага раёна Берасця прызнаў Чыжэўскага і Куфко вінаватымі у здзяйсненні вышэйзгаданых злачынстваў. Абодвум прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу: Куфко – 1 год 8 месяцаў хатняй “хіміі”, Чыжэўскаму – 1 год і 6 месяцаў хатняй “хіміі”.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

spring96.org





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин: Обеспечим ученикам комфортные условия





Москва

Патриотическую акцию «Синий платочек» провели в Нижнем Новгороде в день прибытия «Поезда Победы»


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин. Главное за день



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Булат Окуджава

Ивана Урганта исключили из программы концерта памяти Булата Окуджавы




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Искусство продвинутого анализа в спортивном прогнозировании

Полезные приложения для поклонников спортивной ходьбы

Звезды спорта. Кто они такие и почему их так называют?


WTA

Павлюченкова не смогла выйти в третий круг турнира WTA 1000 в Риме



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Патриотическую акцию «Синий платочек» провели в Нижнем Новгороде в день прибытия «Поезда Победы»



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России