Акцёр Аляксандр Ждановіч пакінуў Беларусь
Апошнім часам на акцёра аказвалі ціск КДБ і спецслужбы, яго выклікалі на допыт у Дэпартаметнт фінансавых расследванняў.
Маляваныч з „Калыханкі” — акцёр Аляксандр Ждановіч — пакінуў Беларусь.
Як піша Беларуская рада культуры, апошнім часам на акцёра аказвалі ціск КДБ і спецслужбы, яго выклікалі на допыт у Дэпартаметнт фінансавых расследванняў. Цяпер Ждановіч у бяспецы. У лістападзе 2020 года Аляксандр Ждановіч адседзеў 9 сутак за ўдзел у Маршы народаўладдзя. Тады Ждановіч заступіўся за жанчыну, на якую крычаў АМАПавец. У адказ сілавік загадаў затрымаць акцёра.
У траўні 2021 года Ждановіч быў звольнены з Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага — за страту даверу з боку наймальніка. „Аляксандр сваімі дзеяннямі парушыў „Кодэкс гонару”, прыняты ў тэатры. Ён заклікаў да адкрытага выступу супраць улады ў сацсетках. Увогуле, перабраў са сваімі паўнамоцтвамі”, — заявіў тады дырэктар тэатра Эдуард Герасімовіч, які сам і прыдумаў „Кодэкс гонару” . Ждановіч сказаў, што яго звальненне было прадказальна. Цяпер акцёр чытае „Казкі з Маляванычам” на YouTube-канале Baybus.