Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Февраль
2022

Андрэй Саннікаў: Лукашэнка стварыў вельмі небяспечную сітуацыю для сябе і для краіны

0
Андрэй Саннікаў: Лукашэнка стварыў вельмі небяспечную сітуацыю для сябе і для краіны

Госць "Радыё Рацыя" - Андрэй Саннікаў – беларускі палітык, дыпламат, кандыдат у прэзідэнты на выбарах у 2010 годзе.

У эфіры „Беларускага Радыё Рацыя” – Андрэй Саннікаў – беларускі палітык, дыпламат, кандыдат у прэзідэнты на выбарах у 2010 годзе, затым – палітвязень, вязень сумлення.

РР: Ці варта зараз чакаць супраціву грамадства, ці беларускае грамадства знішчанае, запалоханае?

Андрэй Саннікаў: Грамадства можа быць запалоханае, гэтага нельга адмаўляць. Але пратэст існуе. Існуе галоўнае – існуе непрыяцце гэтай улады, гэтай дыктатуры ўсім насельніцтвам. Таму пратэст пакуль не такі відавочны, але ён існуе, ён нікуды не дзеўся. Таму што нічога не змянілася, а наадварот, сітуацыя толькі пагоршылася ў краіне.

РР: Вашая пазіцыя – байкатаваць рэферэндум ці псаваць бюлетэні?

Андрэй Саннікаў: Я ўжо выказваўся, што па-першае, гэты рэферэндум нават для Лукашэнкі такі фарс, што нават ганебна. А па-другое, які можа быць рэферэндум у прысутнасці замежных войскаў? Мы ведаем, што працягнулі прысутнасць расейскіх войскаў у Беларусі. І міжнародная супольнасць павінна даць ацэнку, што гэта проста немагчыма нават разглядаць як нейкае мерапрыемства, а не тое, што чакаць нейкіх вынікаў.

РР: На кожным выбарчым участку будуць сілавікі. Выбарчыя камісіі засакрэчаныя.

Андрэй Саннікаў: Гэты рэферэндум – вынік нашай рэвалюцыі. Лукашэнка ўжо настолькі напалоханы, што не можа нават уявіць сабе, што ён сам можа ствараць магчымасць, каб людзі збіраліся дзе-небудзь. І таму будуць рабіць, каб пры гэтай уладзе ніякіх ні выбараў, ні рэферэндумаў не адбывалася.

РР: Адным з сімвалаў беларускай рэвалюцыі з’яўляецца Святлана Ціханоўская. За мяжой, у дэмакратычным свеце яна ўспрымаецца як лідарка беларускага народа. У беларускім свеце – па-рознаму. Ці можа беларуская дэмакратычная апазіцыя аб’яднацца вакол Ціханоўскай?

Андрэй Саннікаў: Па-першае, сімвалам беларускай рэвалюцыі з’яўляецца бел-чырвона-белы сцяг. Сімвалам беларускай рэвалюцыі з’яўляецца беларуская незалежнасць. Вось гэта ёсць сімвалы. Чалавек не можа быць сімвалам, палітык, прынамсі. І што значыць аб’яднацца? Мы ўсе аб’яднаныя супраць гэтага рэжыму. Проста трэба дзейнічаць, каб гэтага рэжыму не было, а не дапамагаць, каб ён дагэтуль здзекаваўся над людзьмі ў Беларусі.

РР: Маем праблему на расейска-украінскай і на беларуска-украінскай мяжы. Гэтую праблему можа вырашыць толькі мілітарная сіла ці ўсё ж такі застаецца месца на дыпламатыю? Як Вы ацэньваеце дыпламатычныя захады ЕЗ і ЗША?

Андрэй Саннікаў: Я б казаў перш за ўсё пра ЗША. Таму што тое, што пакуль што няма вайны, гэта поўная заслуга Злучаных Штатаў і прэзідэнта Байдэна. Таму што такая рашучая падтрымка Украіны і тое, што яны публікуюць усе гэтыя расейскія ваенныя планы, гэта і спыніла Расею. Таму што вайна ўжо ідзе. Буйной вайны, поўнамаштабнай не адбылося, таму што Захад пачаў дзейнічаць у абарону інтарэсаў і Украіны, і сваіх. І перш за ўсё ЗША. Але ж сітуацыя дагэтуль напружаная. Я лічу, што казаць, што ўсё ўжо скончылася, немагчыма. Дыпламатычныя захады трэба працягваць, але ж Расея не зацікаўленая ў тым, каб знайсці нейкае выйсце і ўрэгуляваць сітуацыю. Гэта не патрэбна Расеі. Як сказаў сам Пуцін, Расея зацікаўленая ў стварэнні напружанасці, а не ў вырашэнні канфліктаў.

РР: Пры чым у гэтым канфлікце Лукашэнка, адкуль у яго такая вострая ваенная рыторыка?

Андрэй Саннікаў: Лукашэнка – адзіны чалавек, на якога абапіраюцца гэтыя імперскія планы. І менавіта Лукашэнка – гэта найбольшая небяспека побач з Крамлём для нашай незалежнасці.  І гэта заўсёды было. Лукашэнка зараз стварыў сітуацыю вельмі небяспечную для сябе, але ж небяспечную і для нас, для краіны. І таму ён падпарадкоўваецца Пуціну, таму што гэта адзінае, што трымае яго пры ўладзе.

РР: Сёння ў нашым эфіры эксперт па Усходняй Еўропе Войцех Сегень сказаў, што Беларусь ужо страціла незалежнасць.

Андрэй Саннікаў: Я б не спяшаўся гэта казаць. Таму што існуе такая дзяржава – Беларусь, зараз яна знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы, пры дыктатуры Лукашэнкі, але ж яна не страціла незалежнасць. І словы, што Беларусь страціла незалежнасць, абражае ўсіх нас – беларусаў.  І людзі, якія сёння ў турмах сядзяць, яны выступаюць за незалежнасць. А тое, што Лукашэнка выконвае загады Крамля, то ён іх заўсёды выконваў. Але ж мы будзем гаспадарамі сваёй краіны. Я ў гэтым упэўнены.

РР: Крышку аптымізму ў Вас ўсё ж такі застаецца?

Андрэй Саннікаў: Не,  не крышку! Тое, што зараз пратэсты пайшлі не толькі ў Беларусі, а ў Казахстане, у краінах, дзе дыктатарскія ці аўтарытарныя рэжымы пануюць, гэта відавочна. І гэта абавязкова скончыцца перамогай дэмакратыі.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Гутарыў Міхал Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя





Губернаторы России
Москва

Собянин: Московский предпринимательский форум объединил более 3 тыс. человек





Москва

Новая зубная паста Revyline ChocoWhite для укрепления эмали доступна на сайте магазина Ирригатор.ру


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Мэр Москвы поздравил бизнесменов с Днем российского предпринимательства



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Элджей

Концерт Элджея требуют отменить члены «Русской общины» в Новосибирске




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

«Адвокат Валиевой: ей подсыпали допинг и сделал дедушка». Серьёзное расследование.

«Адвокат Валиевой: ей подсыпали допинг и сделал дедушка». Серьёзное расследование.

ЦСКА шагнул к трофею // Команда обыграла УНИКС в первом матче финала Единой лиги ВТБ


Янник Синнер

Янник Синнер: «Нужно наслаждаться давлением, потому что мы не врачи, которые оперируют людей»



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Строительная компания "СтройМир 53" объявляет об открытии нового офиса продаж



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России