Эўразьвяз асудзіў удзел Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны, узгадніў новы пакет санкцый
Эўрапейская Рада, якая зьяўляецца вышэйшым палітычным органам Эўразьвязу, прыняла заяву, у якой асудзіла «нічым не справакаваную і неапраўданую» ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны і папярэдзіла Расею, што тая будзе несьці поўную адказнасьць за агрэсію і гібель людзей, спрычынены ёй.