Студэнт МДЛУ пра затрыманьне на выбарчым участку: «Рукі ўсім зьвязалі сьцяжкамі за сьпінай і паабяцалі ня менш за 15 дзён арышту»
![Студэнт МДЛУ пра затрыманьне на выбарчым участку: «Рукі ўсім зьвязалі сьцяжкамі за сьпінай і паабяцалі ня менш за 15 дзён арышту»](https://gdb.rferl.org/08600000-0a00-0242-c441-08d9fa1032ba_w800_h450.jpg)
27 лютага студэнт МДЛУ прыйшоў на выбарчы ўчастак для галасаваньня з украінскім сьцягам на плячах. На ўваходзе стаялі тры супрацоўнікі міліцыі: адзін быў у форме, двое ў цывільным. Затрымалі хлопца яшчэ да таго, як ён пасьпеў прагаласаваць.