Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на падзеі ў Бучы
Ён заклікаў накіраваць ва Украіну яшчэ больш зброі.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на падзеі ва ўкраінскай Бучы.
Ён заклікаў накіраваць ва Украіну яшчэ больш зброі. “Злачынцы мусяць быць названыя злачынцамі, прыцягнутыя да адказнасці і асуджаныя. Фатаграфіі з Бучы абвяргаюць думку, што мы павінны шукаць кампраміс любой цаной. Насамрэч абаронцам Украіны патрэбныя тры рэчы: зброя, зброя і яшчэ раз зброя”, – напісаў прэзідэнт Дуда.
У сваю чаргу прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі лічыць неабходным неадкладна склікаць саміт Еўразвязу аб ваенных злачынствах Расеі ва Украіне і ўвесці новыя санкцый супраць Масквы і разарваць усе гандлёвыя адносіны з Расеяй.
Беларускае Радыё Рацыя