Лукашэнка павіншаваў Вучыча з перавыбраннем Прэзідэнтам Сербіі і перамогай яго кааліцыі на парламенцкіх выбарах
"Высокі вынік галасавання ў першым туры з'яўляецца ўнікальным у гісторыі краіны і сведчыць аб выключным даверы сербскага народа да палітыкі, якую вы ўпэўнена праводзіце, грунтуючыся на інтарэсах людзей", - гаворыцца ў віншаванні.