Меркель палічыла правільным рашэнне не прымаць Украіну ў НАТА ў 2008 годзе
"Ангела Меркель лічыць правільнымі свае рашэнні ў сувязі з самітам НАТА ў Бухарэсце ў 2008 годзе", - заявіла Нямецкаму агенцтву друку прэс-сакратар Ангелы Меркель. У той жа час экс-канцлер падтрымлівае міжнародныя намаганні па спыненні канфлікту ва Украіне.