Жывапіс мінскіх педагогаў-мастакоў прадстаўлены ў арт-гасцёўні "Высокае мѣста"
Экспазіцыю выставы "Выбранае" складаюць пейзажы, нацюрморты і партрэты ў выкананні педагогаў - мастакоў Дзіцячай школы мастацтваў нумар 1 Ларысы Зарубінай, Юрыя Козела і Дзмітрыя Мшара. У сваіх работах аўтары арыентуюцца на гармонію і прыгажосць, на вечныя каштоўнасці мастацтва.