Зяленскі запрапанаваў рэфармаваць сыстэму ААН: «Каб права на вэта не было правам на сьмерць»
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў на пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН аб неабходнасьці рэфармаваць сыстэму бясьпекі ў сьвеце. Паводле яго слоў, сыстэму Арганізацыі Аб’яднаных Нацый неабходна пераўтварыць «неадкладна».