«З 285 тысяч чалавек засталося 100–120 тысяч». Жыхар Чарнігава пра жыцьцё пад бамбёжкамі ў расейскай аблозе
Аляксей (імя зьменена па просьбе героя. — РС) з 24 лютага і па сёньняшні дзень жыве ў Чарнігаве. Практычна ад пачатку вайны ў горадзе не было электрычнасьці, газу, вады ў кранах. Людзі сядзелі ў сховішчах. Па зьвестках кіраўніцтва гораду, 70% будынкаў разбураныя ракетамі, бомбамі.