Як на амэрыканскай «ваеннай гульні» ўхвалілі ядзерны ўдар па Беларусі і ці блізкія такія гульні да рэальнасьці
На фоне расейскіх заяваў пра магчымасьць скарыстаць ядзерную зброю ў выпадку «правакацый NATO» для беларусаў асабліва пагрозьліва выглядае расповед пра тое, як у 2016 годзе Беларусь назвалі «кампраміснай цэльлю» для ядзернага ўдару.