Гурт «Ляпіс Трубяцкой» пачынае еўрапейскі тур «Воіны святла»
Прыбытак ад канцэртаў у Еўропе пойдзе на падтрымку Украіны, якая абараняецца ад расейскай агрэсіі.
Сяргей Міхалок і гурт «Ляпіс Трубяцкой» пачынаюць еўрапейскі тур «Воіны святла». Прыбытак ад канцэртаў у Еўропе пойдзе на падтрымку Украіны, якая абараняецца ад расейскай агрэсіі:
Тур пачнецца з канцэрту ў Рызе (Латвія) 8 красавіка. Усяго ў рамках еўрапейскага туру адбудзецца 9 канцэртаў, у тым ліку ў Таліне, Вiльні, Берліне, Гамбургу, Нюрнбергу, Празе, Брно і Варшаве.
Беларускае Радыё Рацыя