«Беларускі Гаюн»: расейскія салдаты вывозяць зь Беларусі скрадзеныя ва ўкраінцаў машыны і скупляюць золата
Зь першых дзён вайны ў гарадах Беларусі пачалі заўважаць цывільныя аўтамабілі са знакам «V», найбольш на Гомельшчыне: у Мазыры, Гомлі, Рэчыцы, Нароўлі, Хойніках і Ельску. На машынах практычна заўсёды адсутнічаюць дзяржаўныя нумары, што зьяўляецца прамым парушэньнем правілаў дарожнага руху.