«За што вас сюды даставілі?» — «За шкірку». Што вядома пра гомельскую актывістку, якая сьмяецца на відэа ГУБАЗіКу
6 красавіка ГУБАЗіК затрымаў у Гомлі вядомую актывістку Юлію Ганісеўскую. На telegram-канале, зьвязаным зь беларускімі сілавікамі, зьявілася відэа зь ёй. «За што вас сюды даставілі?», — пытаецца міліцыянт. «За шкірку», — адказвае Юлія і сьмяецца.