Як краіны Балтыі здолелі адмовіцца ад расейскага газу
Балтыйскія дзяржавы за апошняе дзесяцігодзьдзе зрабілі крокі, каб інтэграваць газавыя сыстэмы паміж сабой і з рэштай Эўразьвязу. Тэрмінал звадкаванага прыроднага газу ў Клайпедзе адыграў важную ролю ў тым, каб забясьпечыць Латвіі, Літве і Эстоніі незалежнасьць ад расейскіх паставак.