Як беларуска-амэрыканскі кампазытар арганізаваў міжнародную музычную акцыю за мір ва Ўкраіне
У вольным доступе зьявіўся відэазапіс 4-хвіліннай музычнай кампазыцыі на ўкраінскія песенныя матывы, выкананай 30 флейтыстамі з двух дзясяткаў краін сьвету. Твор напісаў і арганізаваў міжнародную акцыю ў падтрымку міру ва Ўкраіне беларуска-амэрыканскі кампазытар Яўген Магаліф.