Памежная служба Польшчы абвінаваціла беларускі бок у нападзе на патруль
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пакуль ніяк не каментуе абвінавачанні.
Памежная варта Польшчы абвінаваціла беларускіх сілавікоў у нападзе на патруль.
У інфармацыі польскага боку гаворыцца, што беларускія сілавікі перакінулі драўляны масток праз калючы дрот, каб перайсці па ім на польскую тэрыторыю. Таксама яны абражалі польскі патруль і кідалі ў яго камянямі.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пакуль ніяк не каментуе абвінавачанні.