«Ляжыць у мэтрах сямі ад маіх вокнаў!» Расейскія войскі скінулі на Харкаў міны запаволенага дзеяньня, яны выбухаюць самаадвольна
Плястыкавыя міны ляжаць у дварах жылых дамоў у Харкаве: яны выбухаюць з затрымкай 3-48 гадзінаў, разьмініраваць іх немагчыма, можна толькі ўзарваць. Цяпер іх ліквідуюць ратавальнікі і сапёры.