У Беларусі восем новых палітвязняў
Цяпер у краіне прызнаныя палітвязнямі 1133 чалавекі.
Праваабарончая супольнасць Беларусі ў адмысловай заяве прызнала яшчэ 8 зняволеных палітвязнямі — гэта Ганна Пышнік, Андрэй Уткін, Віктар Кулінка, Ірына Абдукерына, Алег Барадзін, Іван Яснікаў, Мікіта Слепянок, Віктар Бедрый. Цяпер у краіне 1133 палітвязні.
Праваабаронцы адзначылі, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя пратэсныя дзеянні выкарыстоўваецца ўладамі дзеля падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў. Крымінальнае заканадаўства, адзначаюць праваабаронцы, зрабілася істотна больш жорсткім і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.