Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Апрель
2022

Таццяна Нядбай: Я магу ганарыцца і сабой, і ўсімі, хто сёння працуе ў ПЭНе

0

Пра жыццё, культурныя правы і дзейнасць Беларускага ПЭНа гутарым з кіраўніцай творчай арганізацыі – паэткай і перакладчыцай Таццянай Нядбай.

Таццяна Нядбай
  • Таццяна, у 2006 годзе падчас пратэстаў Вы, маладая паэтка, былі затрыманыя ў Менску на Плошчы, трапілі на Акрэсціна. Як перанеслі зняволенне, як гэта паўплывала на жыццё?
  • Мяне затрымалі яшчэ да «штурму» Плошчы. Ішла на заняткі і пабачыла, што там у імжы выспачка людзей – я не магла не далучыцца. Каб сагрэцца, папрасіла сяброўку прывезці цёплыя рэчы. Пабегла неўзабаве сустрэць яе ў метро, а яна ўжо ў пераходзе ў кампаніі амапаўцаў. Вось жа, я прыбегла з Плошчы і ніякіх прэтэнзій, а сяброўку не адпускалі. Мы там хвілінаў дзесяць стаялі, я пераконвала міліцыянтаў, як умела, расказваючы пра фальсіфікацыі на выбарах, русіфікацыю і заціснутую нацыянальную культуру (тады мяне гэта пераймала найбольш)… У выніку па сваёй волі пайшла з імі і затрымалі нас абедзвюх. Толькі сяброўку абвінавацілі ў тым, што яна размахвала рукамі і мацярылася, а мяне ў арганізацыі акцыі пратэста. Далей усё падавалася, што нас вось-вось адпусцяць, разбяруцца, мы ж нічога кепскага не рабілі. Зараз смешна пра гэта згадваць. Уначы, а пятай ранку, нейкі сердабольны ахоўнік дазволіў нам пазваніць дадому, правёўшы да пакоя на першым паверсе, дзе былі складзеныя рэчы. Я званіла маме і казала: «Не хвалюйся, мяне затрымалі, але заўтра будзе суд, разбяруцца і адпусцяць». Назаўтра суддзя качала галавой, бо судзілі «па вопісу рэчаў»: былі цёплыя рэчы і ежа – значыць, вінаваты. Не было – усё адно вінаваты, але па мінімуме. Віну я не прызнала, атрымала 5 сутак. Сяброўка – за наяўнасць у яе маіх штаноў – 7. Потым ужо, пасля «штурма» Плошчы, прыходзілі з тэрмінамі па 13-15 сутак. Пасля суда была дзікая сумесць эмоцый. Мяне перапаўняла пачуццё віны, што «падставіла сяброўку» (вядома, гэта як кароткую спадніцу рабіць прычынай згвалтавання). Спачатку трымалася, а потым, у машыне, ужо калі везлі назад на Акрэсціна, расплакалася – ад неразумення, як жа так і за што, я ж нічога кепскага не зрабіла? І яшчэ ўпершыню адчула гэты… механізм сістэмы, калі ты апынаешся ў руках сілавікоў і «судавікоў», цябе пракручваюць шасцяронкі механізма, а ты не можаш нічога з гэтым зрабіць, ты наогул нічога не значыш, ты пясчынка, якую нясе вецер. Яны кажуць табе, куды ісці, як стаяць, калі распранацца, калі апранацца, забіраюць твае рэчы, яны могуць крычаць на цябе, зневажаць і абражаць, замыкаць дзверы і не адказваць на пытанні і гэтак далей. Потым на Акрэсціна я была першая ў пяцімясцовай камеры – халоднай, з жалезнымі шконкамі без бялізны, але з прыбіральняй з дзвярыма (раскоша!), з ракавінай – па сённяшніх мерках амаль санаторый. Я сядзела і думала: ну вось, бабуля мне расказвала пра розных хуліганаў, якіх «содзюць у каталашку на хлеб і ваду», а цяпер сама тут на пяць сутак. Я не сумнявалася ў сваіх каштоўнасцях, у тых рэчах, за якія выходзіла на Плошчу, але было дзіўнае адчуванне сораму ад гэтых сутак, нібыта «ўляпалася»… Тады яшчэ суткі не былі настолькі распаўсюджанымі, сёння гэта ўжо народны фармат выказвання меркавання, прыкмета наяўнасці ў чалавека грамадзянскай пазіцыі. Перажывала за сваю вучобу: пяты курс, засталіся дзяржаўныя істыпы і дыплом, я ж хацела ў аспірантуру… Была перакананая, што выключаць і ўсе намаганні… А хацелася ў аспірантуру, вучыцца, працаваць, пры афармленні ж на Акрэсціна супрацоўнікі адназначна сцвярджалі, што ўсё скончыцца. Але бліжэй да вечара ў камеру сталі прыбываць новыя пастаяльцы і неяк думкі пераключаліся. Тады на пяць месцаў нас было 10 чалавек, спалі парамі на нарах. Ва ўсіх гэта быў першы досвед, усе палітычныя. Мы шмат смяяліся, жартавалі, навучыліся перагаворвацца па вентыляцыі з суседнімі камерамі. Цяпер гэты досвед узгадваецца як прыгода, але я намагаюся памятаць усе дэталі сваіх эмоцый, каб лепш разумець, што адчуваюць сённяшнія «сутачнікі», – і бяссілле супраць сістэмы і ўнутраную сілу, і глыбокую несправядлівасць, і цвёрдае разуменне, што за намі праўда… І страх, і бруд, і холад… І нейкую ўнутраную перавагу над ахоўнікамі, якія знаходзячыся ў пазіцыі ўлады, насамрэч вінцікі, якія могуць цябе зневажаць, біць і нават забіць, але не знішчаць тваёй усмешкі ад цёплай згадкі, не перамогуць любові – тваёй і да цябе, а галоўнае – не стрымаюць салідарнасці. Калі выйшла – мяне сустрэлі сябры і завезлі дадому. Ложак тады падаўся вельмі мяккім, а свет – шырокім, за пяць дзён адвыкла ад адчування, што можна ісці куды заўгодна, жахалася тады, як людзі сядзяць месяцамі ці гадамі. Дзве тысячы шосты, безумоўна, быў вехай у маім жыцці. Тут супала ўсё – і гэтыя суткі, і заканчэнне ўніверсітэта… З факультэта мяне не адлічылі – дэкан тады адстаяў усіх студэнтаў, мы проста пісалі тлумачальныя, што «праходзілі міма». Дыплом атрымала, выкладчыкі выказвалі падтрымку, толькі адзін ганіў, у аспірантуру было толькі адно месца, і нешта мне падказвала, што наўрад ці паступлю. А яшчэ і размеркаванне – мне дасталася Шаркаўшчына. Я ж ад пачатку разумела, што школа – не маё. Доўга вагалася, шукала працу ў Мінску, нічога не знаходзілася… Падала дакументы ў Польшчу, ва ўніверсітэт у Любліне (UMCS), дзе ўжо тады выкладаў мой навуковы кіраўнік Сяргей Кавалёў, з якім я і працягнула тэму, якой займалася ў Мінску. Дысертацыю напісала, абараніла, але ў выніку прызямлілася ў няўрадавым сектары, дзе пачала займацца медыямі, культурай, правамі чалавека, і вельмі ўсцешаная магчымасці працаваць у гэтай сферы і адчуванню, што нешта магу зрабіць. Гэтыя суткі – адзін з тых досведаў, які паказвае, што калі ўсё падаецца канцом, значыць, трэба адштурхоўвацца – гэта новы пачатак. Ува мне ўжо на той момант была і авантурнасць, і смеласць, і нейкая цвёрдасць, але «суткі» гэтыя якасці, безумоўна, узмацнілі ў маім характары.
  • У 2017 годзе вас абралі кіраўніцай Беларускага ПЭНа. Вы – першая жанчына, якая стала на чале арганізацы. Якія былі адчуванні тады і цяпер? Ці даводзіцца пераадольваць гендэрныя стэрэатыпы, які досыць трывалыя ў нашым грамадстве?
  • Вядома! Я кепска памятаю той сход, столькі ўсяго адбылося пасля, але нядаўна з цікавасцю перачытвала пратакол… Мая кандыдатура на старшыню выспела літаральна за некалькі дзён да сходу, але памятаю скепсіс адносна мяне, зрэшты, тым больш удзячная тым, хто тады падтрымаў. Першым урокам стала тое, што дагэтуль я была «харошай» для ўсіх – мне давяралі, з усімі былі добрыя стасункі… А тут пачалося – браць на сябе адказнасць як за добрыя, так і за кепскія сітуацыі, прымаць няпростыя рашэнні, казаць непрыемныя рэчы, падбіраць словы… Але ёсць і чым ганарыцца. Тады, не маючы дастатковай літаратурнай вядомасці і будучы жанчынай, мне давялося працаваць у некалькі разоў больш, каб давесці, што выбар быў недарэмны. Наогул, мы з камандай ПЭНа яшчэ да майго абрання шмат абмяркоўвалі структуру кіравання ў арганізацыі і разважалі пра тое, што гэта састарэлая схема, калі ёсць нейкі зорны старшыня, які жыве сваім жыццём, а ёсць каманда. Мы думалі: вось файна было б, каб старшыня быў часткай каманды. Так і стала з маім прыходам, зрэшты, як потым высветлілася, каманда насамрэч не была гатовая да гэтага (усміхаецца) і давялося перажыць шэраг унутраных трансфармацый, каб пабудаваць эфектыўную мадэль. Зрэшты, на ўнутраную трансфармацыю наклаліся часы і знешніх крызісаў і пературбацый, але я магу ганарыцца і сабой, і ўсімі тымі, хто сёння працуе ў ПЭНе: мы ні на дзень не спынілі нашай працы: ні падчас скандалаў 2019-га года, ні потым, калі пачалася пандэмія і грамадска-палітычны крызіс. Гэта ўсё людзі (у камандзе), аддадзеныя місіі і каштоўнасцям, а тое, што яны з ПЭНам перажываюць гэты складаны час, сведчыць толькі пра іх духоўную моц і адвагу. Так што сёння мне ёсць на што абапірацца ў плане зробленага. Хаця – вяртаючыся да пытання пра гендарныя стэрэатыпы – і раз пораз здараюцца сітуацыі, калі перш чым скантактавацца са мной па справах ПЭНа, людзі намагаюцца кантактаваць з іншымі мужчынамі з кіраўніцтва ПЭНа, ці то мяркуючы, што гэта будзе больш эфектыўна, ці то не разумеючы Я навучылася не ўсміхацца такім сітуацыям адкрыта, хаця ўнутры пасмейваюся, але прымаю гэта як дадзенасць – як надвор’е. Сітуацыя зменіцца са зменай пакаленняў. Вось толькі ёсць адзін вельмі істотны нюанс – прадстаўнікі старэйшага пакалення вельмі часта з’яўляюцца носьбітамі ўнікальных талентаў, ведаў, кампетэнцый, досведу, урэшце. Таму я хацела б, каб яны як мага даўжэй былі з намі (у культуры) і ў прыватнасці ў ПЭНе, бо іх удзел у жыцці арганізацыі часта немагчыма якасна замяніць.
  • Беларускі ПЭН заснаваны ў 1989 годзе, калі рухнуў Берлінскі мур. І спачатку ПЭН быў нешматлікай арганізацыяй інтэлекуалаў, што цяпер змянілася?
  • Ад пачатку 20 нашых літаратараў працавалі ў фармаце клуба. Зрэшты, за кожнага чальца патрабавалася плаціць складкі ў Міжнародны ПЭН, а ў дзевяностыя з гэтым было вельмі складана, што таксама штучна абмяжоўвала колькасць сябраў арганізацыі. Потым былі намаганні пераадвольваць клубны фармат (дарэчы, гэта супадае і з падыходамі Міжнароднага ПЭНа, калі арганізацыі па ўсім свеце называюцца «цэнтрамі», а не «клубамі»). На хвалях светапоглядных спрэчак частка людзей выходзілі, іншыя наадварот – далучаліся. На момант ліквідацыі ў нас было 120 чалавек, цяпер свой удзел пацвердзілі каля 80 (частка людзей узяла паўзу з меркаванняў бяспекі).
    Гэта і шмат, і няшмат. Прызнаюся, нам заўсёды было складана збіраць Агульныя сходы – для кворуму патрабавалася палова ад колькасці чальцоў, людзей прыходзілася ўгаворваць, каб прыйшлі паўдзельнічаць у жыцці арганізацыі, прыняць важныя рашэнні… Мне гэта складана зразумець, але што ж, адзінае выйсце – адмаўляцца ад кворуму, няхай рашэнні прымаюцца тымі, для каго гэта сапраўды істотна, хто знаходзіць час і магчымасць прыняць удзел у сходзе, гэта будзе справядліва.
  • Якая роля Беларускага ПЭНа цяпер?
  • Сёння ПЭН – адзіная правааабарончая арганізацыя, якая сістэмна адсочвае і аналізуе сітуацыю з правамі дзеячаў культуры ў Беларусі. Ну, і мы працягваем працу па спрыянні рэалізацыі патэнцыяла творцаў (асабліва ў сённяшняй крытычнай сітуацыі, калі многія з іх пад рэпрэсіямі, гэта надзвычай істотна).
  • Каму і як можа дапамагчы маніторынг культурных правоў і парушэння правоў чалавека ў сферы культуры?
  • Нашы матэрыялы становяцца падставай міжнародных індэксаў свабоды творчасці, дапамагаюць міжнародным інстытуцыям, якія працуюць з правамі чалавека і культурай, лепш разумець сітуацыю ў сферы культуры ў Беларусі, выкарыстоўваць іх для ацэнкі сітуацыі. Першапачаткова адной з задачаў нашага маніторынга было скарэктаваць дзяржаўную палітыку ў сферы культуры. Калі казаць вельмі проста, мы хацелі паказаць дзяржаве на «правалы» ў сферы культуры, абапіраючыся на факты і лічбы, паспрыяць таму, каб сітуацыя стала лепш. Але ў сувязі з грамадска-палітычным крызісам мы становімся фіксатарам рэпрэсій, парушэнняў правоў, робім, з аднаго боку, працу летапісцаў, з іншага боку, дзякуючы гэтай працы, лепш разумеем, каму патрэбная дапамога і што адбываецца ў нас у розных сегментах культуры. Таму сёння пераважна працуем з міжнароднымі інстытуцыямі, інфармуючы іх пра рэальную карціну (раней фактычна нішто не пярэчыла той карцінцы, якую прадастаўляла міжнароднай супольнасці сама дзяржава і прадстаўнікі Мінкульта). І, вядома, людзі. Дзякуйчы сістэмнаму адсочванню сітуацыі, мы лепш разумеем, дзе патрэбная дапамога, і працуем у гэтым кірунку. Больш, на жаль, на гэты момант сказаць не магу.
  • З 2019 года ПЭН займаецца маніторынгам культурных правоў у Беларусі. Пачатак працы выпаў на паварот ў гісторыі Беларусі. Як працягваецца праца? Якія адкрыцці і высновы зробленыя ў працэсе маніторынгу?
  • Увесь час з моманту пачатку маніторынга мы не толькі выбудоўваем працу, але і актыўна падладжваемся пад зменныя ўмовы, улічваем змену сітуцыі і кантэкста. У канцы 2019 года выглядала на тое, што канцэнтравацца будзем пераважна на культурных правах, але 2020 год паказаў, што асноўным фокусам сталі парушэнні грамадска-палітычных правоў. Мы пераглядаем і карэктуем метадалогію маніторынга, пераглядаем крыніцы інфармацыі (іх спіс значна памяняўся з канца 2019 года ў сувязі з рэпрэсіямі ў дачыненні да незалежных СМІ). Безумоўна, значна большым стаў аб’ём працы, сёння, акрамя гадавой і квартальных справаздач па выніках маніторынга, Беларускі ПЭН робіць таксама Хроніку парушэння правоў у сферы культуры (раз на два тыдні) – гэта рэгулярны, актуальны агляд бягучай сітуацыі, які патрэбны і нам самім, і нашым партнёрам. Вядома, у сувязі з сітуацыяй стала складаней працаваць, на першы план сёння выйшла бяспека людзей, супрацоўнікаў ПЭНа. Таму і шмат з таго, што робіцца, не падлягае апублічванню, ні імёны супрацоўнікаў нельга назваць, каб супольнасць ведала, каму дзякаваць за складаную і гераічную (кажу гэта без пафаса) працу.
  • У чым адрозненне Беларускага ПЭНа ад іншых творчых саюзаў?
  • ПЭН ніколі не ставіў перад сабой задачы аб’яднання ўсіх пісьменнікаў, у ПЭНа мэта – абарона свабоды выказвання, развіццё культуры (у тым ліку літаратуры) і абарона правоў дзеячаў культуры (у тым ліку літаратараў). І сутнасць аб’яднання – гэта спалучэнне супольных высілкаў тых, хто на дасягненне гэтай мэты працуе. Хтосьці дапамагае сваім аўтарытэтам, хтосьці канкрэтнымі дзеяннямі. ПЭН аб’ядноўваецца вакол каштоўнасцяў (у тым ліку правоў чалавека), а таму і здараюцца розныя светапоглядныя спрэчкі, якія ў сітуацыі недастатковай культуры дыскусій, памножаныя на «жоўтыя» загалоўкі, перарастаюць у скандалы, калі ўжо ніхто ні ў чым не разбіраецца і не ўнікае, але затое ўсе «ўсё ведаюць». З пазітыўнага тут для нас – наяўнасць мужнасці мець сваю пазіцыю і бараніць яе. З негатыўнага – флёр скандальнасці і тусоўкі, якая нібыта дзейнічае ў выключна сваіх інтарэсах. Але што тычыцца іншых творчых саюзаў – гэта нашы даўнія і надзейныя партнёры. Мы маем цэлы шэраг супольных праектаў, але таксама і супольную пазіцыю па пераважнай большасці актуальных пытанняў сучаснай Беларусі: разам мы выказваемся супраць гвалту, за свабодныя выбары, за нацыянальную культуру і супраць вайны.
  • Таццяна, як праца на карысць грамадзянскай супольнаси спалучаецца з творчасцю?
  • Складана. За гады працы ў ПЭНе (з 2017-га) я ніводнага разу не карысталася магчымасцю літаратурных рэзідэнцый, упершыню паеду толькі сёлета, і тое планую на канец года. Але ад сітуацыі будзе залежаць, што ў мяне атрымаецца рабіць на гэтай рэзідэнцыі: займацца пераважна бягучай дзейнасцю ці ўсё ж творчымі задачамі.
  • Беларускае Радыё Рацыя




Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о строительстве трех станций новой Троицкой линии метро





Москва

Бурятский госцирк представил новое руководство: Театр и цирк, Россия и культура, дети


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин рассказал о строительстве трех станций новой Троицкой линии метро



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Вадим Самойлов

Вадим Самойлов («Агата Кристи») выступит на фестивале «Окна Открой»!




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

«Бавария» победила «Вольфсбург» в 500-м матче Нойера в Бундеслиге

Пензенские регбистки выиграли первенство России

Независимый фантастический триллер из девяностых


WTA

Анастасия Потапова вышла во второй круг турнира WTA-1000 в Риме



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

«Ты кого из себя строишь?»: бородатый авто-хам в Москве угрожал военкоматом в ответ на замечание о парковке



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России