Затрымлівалі каталіцкага сьвятара Андрэя Кеўліча. Заўтра будуць судзіць
Паводле інфармацыі, якая паступіла «Хрысьціянскай візіі», сёньня адразу пасьля імшы ў касьцёле ў Горках быў затрыманы сьвятар Андрэй Кеўліч, дэкан Магілёўскага дэканата.
Позна ўвечары ксяндза Кеўліча адпусьцілі з РАУС. На яго склалі пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Падставай стаў рэпост з сайту, забароненага ўладамі. Судзіць сьвятара будуць заўтра.
Роўна месяц таму, 17 сакавіка, ксёндз Андрэй Кеўліч быў прызначаны Магілёўскім дэканам, які ахопліваў каталіцкія парафіі ўсходняй часткі Магілёўскай вобласьці. Паведамляецца, што 26 сакавіка са сьвятаром правялі размову прадстаўнікі райвыканкама.