З Беларусі выведзена 85% расейскай ваеннай тэхнікі – піша «Беларускі гаюн»
Праект «Беларускі гаюн» паведамляе, што на гэты момант на чыгуначных станцыях у Асіповічах, Калодзішчах, Хойніках, Рэчыцы, Калінкавічах, «Козенкі» (Мазыр) няма ніякіх пагрузак ваеннай тэхнікі і эшалонаў для загрузкі.
З Беларусі выведзена каля 85-ці працэнтаў расейскай ваеннай тэхнікі. Праект «Беларускі гаюн» паведамляе, што на гэты момант на чыгуначных станцыях у Асіповічах, Калодзішчах, Хойніках, Рэчыцы, Калінкавічах, «Козенкі» (Мазыр) няма ніякіх пагрузак ваеннай тэхнікі і эшалонаў для загрузкі.
Таксама ў апошнія дні няма паведамленняў, што паблізу гэтых месцаў працягваюцца рухі на часовых базах узброеных сіл РФ. У гарадах назіраюцца толькі адзінкавыя грузавыя машыны каля гатэляў, кафэ або гандлёвых цэнтраў. Пры гэтым працягваецца пагрузка зламанай тэхнікі на платформы на чыгуначным вакзале ў Ельску. Падвоз тэхнікі ажыццяўляецца пераважна з Нароўлі. Таксама на беларускіх аэрадромах амаль не засталося самалётаў і верталётаў расейскага войска. «Існуе верагоднасць, што маглі застацца адзінкавыя штурмавікі, бамбавікі і беспілотнікі», – піша «Гаюн».