Леанід Кучук: Прыняў рашэнне, што буду жыць ва Украіне, буду яе бараніць і памру тут
Галоўны трэнер львоўскага "Руха" расказаў, што яго звязвае з Украінай і дзе ён плануе жыць пасля вайны.
Галоўны трэнер львоўскага „Руха” беларус Леанід Кучук расказаў, што яго звязвае з Украінай і дзе ён плануе жыць пасля вайны.
«Я ўжо даўно прыняў рашэнне, што буду жыць ва Украіне, буду яе бараніць і памру тут, чаго б мне гэта ні каштавала. Як і ўсе ўкраінцы, я хаваюся ў падвалах, хаджу туды ноччу. Я – беларус, але мяне шмат што звязвае з Украінай, – сказаў Кучук.
Пасля пачатку вайны, Кучук выказаў сваю пазіцыю, а таксама заклікаў беларусаў, не ісці ваяваць супраць Украіны. З 2020 па 2021 год беларускі спецыяліст узначальваў менскае „Дынама”.
Пушнякоў пакінуў інданезійскі «Персікаба»
Беларускі паўабаронца Сяргей Пушнякоў пакінуў інданезійскі „Персікаба”. Беларус выступаў за клуб у сезоне 2021/22, у якім правёў 30 матчаў і забіў 2 галы і аддаў 2 выніковыя перадачы. Са снежня 2019 да лістапада 2021 года „Персікаба” ўзначальваў экс-трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка.
Улады Італіі патрабуюць, каб турнір у Рыме не дапускаў гульцоў з Расеі і Беларусі
Тэнісны турнір ATP і WTA у Рыме па ўзору «Уімблдона» можа прайсці без удзелу расейцаў і беларусаў. Як паведамляе Corriere della Sera, улады Італіі ціснуць на арганізатараў. Прэзідэнт нацыянальнага алімпійскага камітэта Джавані Малага таксама падтрымлівае адхіленне гульцоў з Расеі і Беларусі. Раней ATP і WTA асудзілі нядопуск расейцаў і беларусаў да «Уімблдона» ды іншых брытанскіх турніраў.
Мбапе запытаў у „Рэала” на 100 млн еўра больш, чым было ўзгоднена першапачаткова
У перамовах «Рэала» і Кіліяна Мбапэ ўзніклі фінансавыя складанасці. Нападнік «ПСЖ» запытаў у мадрыдскай каманды на 100 млн еўра больш, чым было ўзгоднена па кантракце першапачаткова, сцвярджае журналіст Гільем Балагу. «Рэал» адмовіў французу. Адзначаецца, што адмова „сметанковых” павышае шанцы „ПСЖ” на падаўжэнне кантракту з 23-гадовым гульцом.
Беларускае Радыё Рацыя