Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Апрель
2022

Лідчына ў мастацкай літаратуры

0

Cвоеасаблівым брэндам Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы стала правядзенне штогадовых Лідскіх чытанняў.

Выступленні ўдзельнікаў канферэнцый заўсёды адзначаюцца навізной узнятых тэм, глыбінёй і шырынёй аўтарскага светапогляду. Прыемна, што сярод дакладчыкаў прысутнічаюць не толькі краязнаўцы, пісьменнікі, журналісты Лідчыны, супрацоўнікі гісторыка-мастацкага музея, выкладчыкі і бібліятэкары, але і навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій і каледжаў Лідскага раёна. Лідскія чытанні даюць ім магчымасць прадставіць уласныя даследчыя працы.

22 красавіка 2022 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыліся ІХ Лідскія чытанні, у рамках якіх прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Лідчына ў мастацкай літаратуры”.

З прывітальным словам звярнуўся намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” Алена Быстрыцкая, каб пажадаць удзельнікам канферэнцыі плённай і творчай працы.

У рамках мерапрыемства прагучала 11 дакладаў. Перш за ўсё прысутныя пазнаёміліся з дакладам “Лідскія пісьменніцы XVIIІ – XIX стагоддзяў”, які прадставіў краязнаўца і гісторык Леанід Лаўрэш.

Пра вобраз Лідчыны ў зборніках лідскіх паэтаў распавяла настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА “СШ № 11 г. Ліды” Наталля Анашкевіч. У якасці падарунка раённая бібліятэка атрымала ад Наталлі Мікалаеўны кнігу “Праваслаўныя храмы Лідчыны: гісторыя і сучаснасць”.

Галоўны бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Галіна Курбыка правяла агляд кніг пра Лідчыну ў гады Другой сусветнай вайны.

Адметнай асаблівасцю гэтай канферэнцыі стала вялікая колькасць дакладаў, якія прадставілі студэнты першага курса (спецыяльнасць “Пачатковая адукацыя”) гуманітарнага аддзялення Лідскага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”. Так, Ус Анастасія распавяла аб сапраўдным майстры мастацкага слова – Дануце Бічэль. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікала знаёмства з творчым і жыццёвым шляхам беларускіх пісьменніц Ірыны Багдановіч, Хрысціны Лялько і Ганны Серахан, пра якіх паведалі Дудзевіч Валерыя, Сафрановіч Анжаліка і Яневіч Анастасія.  Для некаторых навучэнцаў гэта быў першы вопыт выступлення на канферэнцыі, але яны не згубіліся і вельмі годна данеслі аўдыторыі свой матэрыял.

У час канферэнцыі былі агучаны такія тэмы як: “Чарговая разгадка загадкавай асобы Валянціна Таўлая ў творах мастацкай літаратуры” навуковым супрацоўнікам ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” Алесем Хітруном; “Віктар Гамуліцкі і яго кніга “Сёмы аман егамосці пана Макрэцкага”. Аповесць з часоў Сасаў” пісьменнікам і краязнаўцам Станіславам Суднікам; “Шляхамі творчасці Смарагда Сліўко” паэтэсай Ірэнай Сліўко; “Паяднаныя словам: літаратурнае аб’яднанне “Суквецце”” паэтам і журналістам Алесем Мацулевічам.

Канферэнцыя атрымалася насычанай і цікавай. Важна адзначыць, што па выніках канферэнцыі супрацоўнікамі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы будзе выдадзены зборнік дакладаў “IХ Лідскія чытанні”.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара





Губернаторы России
Москва

В школах Москвы прозвучали последние звонки — Собянин





Москва

23 МАЯ РОССИЙСКАЯ МЕЖДУНАРОДНАЯ АКАДЕМИЯ ТУРИЗМА ОТМЕТИЛА СВОЙ 55-Й ДЕНЬ РОЖДЕНИЯ. ФОТОРЕПОРТАЖ


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин поздравил выпускников московских школ с праздником последнего звонка



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Концерт

Репосты ВКонтакте отличный способ рекламы Концерта, нового Видео или Песни, Книги!




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Финал командного чемпионата ФНТР по настольному теннису пройдет в Москве

«Евро-Футбол.Ру»: «Спартак» никогда не интересовался Сафоновым

Анимационной компании «ЯРКО» – 3 года!


Ролан Гаррос

В Париже стартует «Ролан Гаррос» открытый чемпионат Франции по теннису



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Новости 24 часа

С чего начинается любое заболевание?



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России