Ва Ўзбэкістане зьнялі з пасады міністра замежных справаў, які гаварыў аб непрызнаньні «ЛНР» і «ДНР»
Міністар замежных спраў Ўзбэкістану Абдулазіз Камілаў, які заявіў у сярэдзіне сакавіка аб непрызнаньні Ўзбэкістанам так званых «ДНР» і «ЛНР», вызвалены ад пасады ў сувязі зь пераходам на іншую працу. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта краіны Шарзод Асадаў.