Рысаванне на вадзе, каліграфія і кніжная фея: бібліяноч для юных чытачоў пройдзе ў Мінску
Тэма бібліяночы - "Нясумны вечар, або Цуды ў бібліятэцы". Назва гаворыць сама за сябе: кожны юны кнігалюб трапляе ў свет загадак і таямніц. Маленькія госці сустрэнуцца з сапраўднай кніжнай феяй, якая прадсавіць новую кнігу "Таямнiцы зачараванага балота" і дапаможа акунуцца ў чароўны свет казак.