«Расея спрабуе раскалоць шэрагі Эўразьвязу». Ці магчымая поўная адмова краінаў ЭЗ ад расейскіх энэрганосьбітаў
Экспэрты групы Ярмака—Макфола выпусьцілі плян дзеяньняў па ўзмацненьні санкцый супраць Расеі. Гэтая група створаная ва Ўкраіне для распрацоўкі праектаў, якія ўзмацнялі б ціск на Расею з мэтай спыніць вайну.