Дзьвюх жыхарак Менску асудзілі на «хатнюю хімію» за ўдзел у пратэстах 2020 году
![Дзьвюх жыхарак Менску асудзілі на «хатнюю хімію» за ўдзел у пратэстах 2020 году](https://gdb.rferl.org/5D1660A3-8445-4451-9F3F-1CF42AAF8B50_w800_h450.jpg)
Суд Ленінскага раёна Менску прыгаварыў палітзьняволеную Вікторыю Ганчарову і Вольгу Маліноўскую (не фігуруе ў сьпісе палітвязьняў) да 2 гадоў і 1,5 года абмежаваньня волі адпаведна без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».