Times: рост цэн вымушае брытанцаў эканоміць нават на куплі ежы
Брытанскія рэтэйлеры адзначаюць тэндэнцыю да зніжэння пакупной здольнасці насельніцтва краіны. Кіраўнік сеткі супермаркетаў Sainbury's Сайман Робертс прагназуе зніжэнне даходаў гандлёвых сетак, паколькі брытанцы пачалі больш дбайна падыходзіць да сваіх трат.