За красавік у Беларусі адбылося 20 лясных пажараў
За красавік у краіне адбылося 20 лясных пажараў і 1162 узгаранняў у экасістэмах, гэта пераважна гарэнне сухой расліннасці. Большасць пажараў адбылася на беларускім Палессі, тут сітуацыя застаецца складанай.
Artykuł За красавік у Беларусі адбылося 20 лясных пажараў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

“Адзінае, што радуе – ўзгаранні былі невялікімі”, – гаворыць ратавальнік Ігар Кавалёў:
– Яны былі маленькай плошчы, меней 1 гектара, нават меней адной дзясятай гектара, таму яны ліквідаваліся на працягу аднаго дня. На жаль, гэта ўсё вельмі пажаранебяспечна і пры пэўных умовах гэта вельмі моцна і непрыемна гарыць з наступствамі. Не распальваем вогнішча, не кідаем недакуркі, адназначна перастаем паліць сухую траву.
У 3 раёнах Берасцейшчыны і 11 раёнах Гомельшчыны дзейнічае часовае абмежаванне на наведванне лясоў. Гэта перадусім памежныя тэрыторыі з Украінай.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł За красавік у Беларусі адбылося 20 лясных пажараў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.