«Дату шлюбу ніхто не забудзе — у гэты дзень пачалася вайна». Палітзьняволены Станіслаў Мачалаў ажаніўся ў турме
Яны хацелі пабрацца шлюбам у прыгожую дату — 22.02.2022. Але для людзей, якія сядзяць у турме, ЗАГС сам выбірае дзень росьпісу. Жыхарка Гомля Сьвятлана Якубовіч і палітзьняволены Станіслаў Мачалаў сталі мужам і жонкай у дзень пачатку вайны.