Хто ня гнуткі — той будзе зламаны. Марудлівасьць можа дорага каштаваць Лукашэнку
Афіцыйны Менск зноў спрабуе гуляць у звыклую для сябе гульню і намагаецца на тле вайны ва Ўкраіне намацаць шляхі да аднаўленьня кантактаў з Захадам. Аднак адбываецца гэта адначасова з эскаляцыяй палітычных рэпрэсій. Лукашэнка нібы не заўважае, што на дварэ не 2010-ы і не 2014 год.