IT-кампанія TeamViewer пакідае Беларусь і Расею
Распрацоўнік праграмнага забесьпячэньня для дыстанцыйнага доступу, кампанія TeamViewer сваё рашэньне аб спыненьні дзейнасьці на тэрыторыі абедзьвюх краін аргумэнтавала вайной Расеі супраць Украіны, якую падтрымала ўлада Беларусі.