Падляская мова, хоць цяжка занядужала, у магілу не зьбіраецца. Гутарка з аўтаркай новай падляскай кнігі Галінай Максімюк
У апошні тыдзень красавіка Галіна Максімюк, беларуская аўтарка з Падляшша, правяла чатыры сустрэчы-прэзэнтацыі сваёй найноўшай кнігі «Słova na viêtrovi» сярод землякоў: у Беластоку, Бельску, Нарве і Кленіках. Гэта ўжо трэцяя яе кніга, напісаная на падляскай мове.