На выбарах у Паўночнай Ірляндыі ўпершыню перамаглі рэспубліканцы, якія выступаюць за далучэньне да Рэспублікі Ірляндыя
Партыя ірляндзкіх рэспубліканцаў, нацыяналісты левага толку з «Шын Фэйн» (Sinn Féin) упершыню стануць найбуйнейшай партыяй у Асамблеі Паўночнай Ірляндыі, адсунуўшы Дэмакратычную юніянісцкую партыю (DUP) на другое месца ў Ольстэры.