Улады плануюць увесці ў працу другі энергаблок БелАЭС
![Улады плануюць увесці ў працу другі энергаблок БелАЭС](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/07/БелАЭС-827x400.jpg)
Пра гэта паведаміў 11 траўня намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.
Artykuł Улады плануюць увесці ў працу другі энергаблок БелАЭС pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Другі энергаблок БелАЭС плануецца ўвесці ў працу ў 2022 годзе. Пра гэта паведаміў 11 траўня намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае прэс-служба „Белэнерга”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/07/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%90%D0%AD%D0%A1-827x400.jpg)
Другі энергаблок знаходзіцца на стадыі пусканаладачных работ.
„Мы адпрацоўваем усе тыя выпрабаванні, якія вызначаныя праграмамі. Праца вядзецца планава. Плануем, што ў гэтым годзе блок уключым у работу”, — сказаў Міхаіл Міхадзюк.
З 25 красавіка першы энергаблок БелАЭС спынены для першага планавага папераджальнага рамонту.
„Гэта рэгламентная праца, у рамках якой будзе ажыццёўлена дыягностыка абсталявання, вузлоў, тэхналагічных сістэм, рэактарнай устаноўкі”, — удакладніў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
Паводле яго слоў, праводзяцца планавыя работы, каб «абсталяванне працавала надзейна». Міністр таксама ўдакладніў, што будзе праведзеная першая перагрузка паліва з рэактарнай устаноўкі.
Artykuł Улады плануюць увесці ў працу другі энергаблок БелАЭС pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.