Вікторыя Азаранка перамагла ў 1/16 тэніснага турніру ў Рыме
Сёння беларуска абыграла калумбійскую тэнісістку Асорыа Серана (58) - 6:2, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 27 мінут. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Вікторыя Азаранка згуляе з пераможцай сустрэчы паміж лідарам сусветнага рэйтынгу полькай Ігай Свёнтак і румынкай Аленай-Габрыэлай Рузэ (57).