Расейскі генерал загадаў абстраляць Харкаў касетнымі снарадамі
Пра гэта гаворыцца ў расследаванні тэлеканала CNN.
Artykuł Расейскі генерал загадаў абстраляць Харкаў касетнымі снарадамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
80-ы дзень вайны. Генерал расейскага войска Аляксандр Жураўлёў у канцы лютага даў загад абстраляць Харкаў касетнымі боепрыпасамі «Смерч».
Пра гэта гаворыцца ў расследаванні тэлеканала CNN. Журналісты прааналізавалі відэазапісы ракетных удараў і фотаздымкі снарадаў, якія не разарваліся, з месцаў выбухаў, а таксама пагаварылі з экспертамі і відавочцамі атак.
Агулам журналісты адсачылі 11 удараў з выкарыстаннем рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Смерч» 27 і 28 лютага.
Харкаў абстрэльвала 79-я ракетна-артылерыйская брыгада, якая цяпер базуецца ў Белгарадзкай вобласці Расеі, што мяжуе з Украінай.
Цяпер расейскія вайскоўцы, верагодна, вырашылі цалкам сысці са сваіх пазіцый вакол Харкава. Гэта адбываецца ва ўмовах украінскіх контрнаступаў з аднаго боку і абмежаванага падмацавання з другога.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Расейскі генерал загадаў абстраляць Харкаў касетнымі снарадамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.