Reuters паведамляе пра эвакуацыю з «Азоўсталі». Камандзір палку «Азоў» заявіў аб выкананьні «зацьверджанага рашэньня»
Агенцтва Reuters паведаміла са спасылкай на сваю крыніцу, што 10 аўтобусаў выехалі з заводу «Азоўсталь», а пазьней апублікавала фота аўтобусаў. Аднак невядома, куды эвакуавалі параненых украінскіх вайскоўцаў.