Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў агучыў свае прэтэнзіі да мэдычнага цэнтру «Нардзін»
![Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў агучыў свае прэтэнзіі да мэдычнага цэнтру «Нардзін»](https://gdb.rferl.org/05030000-0a00-0242-7e26-08d993d68911_w800_h450.jpg)
Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў КДК сьцьвярджае, што мэдычны цэнтар «Нардзін» 10 гадоў праводзіў артапэдычныя апэрацыі безь ліцэнзіі ў аддзяленьні на менскай вуліцы Бехцерава. Таксама там абяцаюць выбарачныя праверкі іншых прыватных цэнтраў.