Стаў вядомы расклад перадсезоннага хакейнага турніру з удзелам мінскага "Дынама"
Sochi Hockey Open пройдзе з 3 па 9 жніўня, усе матчы турніру адбудуцца на арэне "Шайба". Сапернікамі дынамаўцаў стануць хакейны клуб "Сочы", санкт-пецярбургскі СКА, омскі "Авангард", "Адмірал" з Уладзівастока і алімпійская зборная Расіі.