Дарадца Зяленскага пракаментаваў стварэнне „народнага апалчэння” у Беларусі
Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч падчас размовы з Маркам Фейгіны.
Artykuł Дарадца Зяленскага пракаментаваў стварэнне „народнага апалчэння” у Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аляксандр Лукашэнка загадаў стварыць „народнае апалчэнне” Беларусі. Яго мэта – супрацьстаяць Расеі, а не Украіне.
Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч падчас размовы з юрыстам Маркам Фейгіным, – піша unian.net.
„А супраць каго ён стварае гэтае “народнае апалчэнне”? Вядома, супраць Расеі стварае. І на тое ёсць прамая логіка таго, што адбываецца. Мы дакладна не збіраемся ўрывацца ў Беларусь ні пры якіх абставінах. Якая ж сіла можа прымусіць Лукашэнку, які перад гэтым лупіў народ дубінкамі, выдаваць гэтаму народу зброю? Нейкая вельмі сур’ёзная пагроза”, — Арастовіч.
„У нас ёсць інфармацыя, якая прыйшла да нас з Еўропы, з адкрытых крыніц, што беларускі бок вельмі моцна актывізаваў кантакты з Захадам. Агульная канва: вы ж не дасце нам згінуць пад пуцінскім рэжымам?”, — падсумаваў палітык.
Artykuł Дарадца Зяленскага пракаментаваў стварэнне „народнага апалчэння” у Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.