Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июнь
2022

Агляд прэсы: 100 дзён вайны

0

Беларусь перакінула да мяжы Украіны больш за 50 адзінак ваеннай тэхнікі. Бясконцая вайна ва Украіне – рана на целе Еўропы. Орбан прымусіў ЕЗ змякчыць санкцыі. Грошы за рэформы: Варшава атрымае сродкі з фонду ЕЗ.

Artykuł Агляд прэсы: 100 дзён вайны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Беларусь перакінула да мяжы Украіны больш за 50 адзінак ваеннай тэхнікі. Бясконцая вайна ва Украіне – рана на целе Еўропы. Орбан прымусіў ЕЗ змякчыць санкцыі. Грошы за рэформы: Варшава атрымае сродкі з фонду ЕЗ. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Больш за 50 адзінак ваеннай тэхнікі перакінулі з Гародні ў Берасцейскую вобласць Беларусі 2-га чэрвеня. Тэхніка, якую прывезлі на машынах, пазначаных чырвонымі квадратамі, належыць Узброеным сілам Беларусі. Варта адзначыць, што раней, 30 траўня, дзяржаўнае агенцтва БелТА паведаміла, што ў чэрвені і ліпені ў Гомельскай вобласці пройдуць мабілізацыйныя вучэнні», – піша індыйскае выданне Republicworld.

Варта адзначыць, што Гомельская вобласць Беларусі на поўдні мяжуе з Украінай, а месцамі — з зонай адчужэння, якая знаходзіцца вакол месца катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На ўсходзе мяжуе з Расеяй. У перыяд з 22 чэрвеня па 1 ліпеня тут пройдуць запланаваныя вучэнні з удзелам ваенных камісарыятаў і ўзброеных сіл. Вайсковая падрыхтоўка груп тэрытарыяльнай абароны пройдзе з 28 чэрвеня па 16 ліпеня. Пры гэтым 26 траўня самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абвясціў аб стварэнні ў беларускіх узброеных сілах новага аператыўнага камандавання «Паўднёвае» і намякнуў на магчымую вайну ў краіне. 27 траўня Лукашэнка аддаў загад аб арганізацыі ў краіне «народнага апалчэння» і патрабуе па 50 чалавек з вёскі. Беларускія ратавальнікі таксама рыхтуюцца да працы ва «ўнікальных умовах» і ў бліжэйшыя тыдні атрымаюць агнястрэльную зброю», – піша індыйскае выданне.

***

З 24 лютага 2022 года Расея вядзе сваю агрэсіўную вайну супраць Украіны. Украінскай арміі ўдалося даць адпор ворагу і не дапусціць поўнай акупацыі краіны. Тым не менш, нягледзячы на падтрымку Захаду і пастаўкі Кіеву зброі, расейскім войскам удалося заняць некаторыя тэрыторыі. У цэлым пад расейскім кантролем аказалася пятая частка Украіны, якой яна была да 2014 года. Калі вайна будзе так працягвацца і далей, то ў гэтым выпадку далягляды выглядаюць вельмі змрочнымі, лічаць аглядальнікі. Аўстрыйская газета Kronen Zeitung малюе для Украіны змрочныя перспектывы.

«Пасля вайны ад Украіны застанецца толькі касцяк, і максімум, чаго Захад зможа дабіцца ад Пуціна, – гэта не займаць Адэсу, каб ва Украіны заставаўся выхад да мора. Расею зусім не абавязкова перамагаць на полі бою: яна сама сябе знішчыць. Дастатковым будзе і таго, каб пастаўкі зброі Украіне спынілі расейскі наступ і зрабілі яго настолькі дарагім, што Пуцін сам зразумее, што яго заваявальная вайна – гэта гульня з нулявой сумай. І ў такім выпадку, падобна да таго, як гэта было ў Босніі, вайна застыне адпаведна апошняй сітуацыі на лініі фронту. Усё гэта застанецца ранай, якая гноіцца на целе Еўропы, паколькі ўкраінцы працягнуць змагацца ў форме партызанскай вайны, а ў іх у гэтым маецца вопыт», – запэўнівае аўстрыйская газета.

***

Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан у чарговы раз дабіўся змякчэння санкцый ЕЗ супраць Расеі: мала таго, што яго стараннямі не ўдалося прыняць рашэнні аб поўным эмбарга на расейскую нафту, зараз дзякуючы Орбану з санкцыйнага спісу выключаны кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл. Аглядальнікі ўзрушаны вынікамі і здзіўляюцца, чаму ЕЗ пайшоў на гэты кампраміс. «Хочацца спадзявацца, што ЕЗ разумее тое, каго ён выкрасліў з санкцыйнага спісу», – піша італьянская газетаLa Stampa.

«Кіраўнік РПЦ – найвярнейшы саюзнік Крамля: ён не толькі дабраславіў «спецаперацыю» супраць Украіны, але і апраўдваў яе, спасылаючыся на абарону «традыцыйных каштоўнасцяў», гэтак дарагіх як венгерскаму прэм’еру, так і Уладзіміру Пуціну. Выказванне патрыярха аб тым, што ўварванне «прадухіліла небяспеку правядзення гей-парадаў у Данецку» абляцела ўвесь свет, і шакавала нават шматлікіх кансерватараў. Са сваімі раскошавымі гадзіннікамі, акрапленнем святой вадой ядзерных баегаловак і сяброўствам з палітыкамі вельмі сумнеўнай рэпутацыі патрыярх ужо да вайны быў неадназначнай фігурай», – падкрэслівае італьянскае выданне.

***

Падчас свайго візіту ў Польшчу старшыня Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен дала абяцанне, што Варшаве будзе выплачана раней заблакаваная дапамога на аднаўленне ад наступстваў пандэміі ў памеры каля 35 мільярдаў эўра. Аднак выдзяленне гэтых грошай ставіцца ў залежнасць ад карэкціроўкі судовай рэформы, а менавіта – канчатковага скасавання Дысцыплінарнай палаты і перагляду мераў, прынятых у адносінах да некаторых суддзяў. Еўрапейская прэса настроена скептычна па шэрагу прычын. Нідэрландскае выданне De Volkskrant піша пра тое, што ЕЗ падрывае свае ўласныя каштоўнасці і нормы.

«Патрабаванні, вылучаныя Еўракамісіяй у якасці ўмовы для выдзялення Польшчы мільярднай дапамогі з фонду аднаўлення ад пандэміі, на першы погляд падаюцца жорсткімі. Аднак ці дастатковыя яны? У гэтым ёсць сумневы. Польскія суддзі ўжо папярэджваюць, што ўрад будзе шукаць іншыя шляхі прымусіць замаўчаць крытычна настроеных працаўнікоў юстыцыі. Да таго моманту, калі гэта стане відавочным, еўрапейскія мільярды ўжо будуць выплачаныя, і іх нельга будзе запатрабаваць назад. Брусэль пазбавіцца свайго найважнейшага сродку ціску, пры дапамозе якога ён мог бы звязаць Польшчу з еўрапейскай супольнасцю каштоўнасцяў, а менавіта – грошай», – папярэджвае нідэрландскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Artykuł Агляд прэсы: 100 дзён вайны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: Благоустройство улицы Бутлерова в ЮЗАО завершено





Москва

Источник 360.ru: автобус протащил зажатую дверями женщину на юго-западе Москвы


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Мэр Москвы поздравил бизнесменов с Днем российского предпринимательства



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Вячеслав Бутусов

The Hatters, Вячеслав Бутусов, Zoloto, Polnaluibvi, Нейромонах Феофан, Юлия Пересильд — «Дикая Мята» объявила основной лайн-ап за три недели до…




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

«Адвокат Валиевой: ей подсыпали допинг и сделал дедушка». Серьёзное расследование.

«Адвокат Валиевой: ей подсыпали допинг и сделал дедушка». Серьёзное расследование.

Завершилась сап-экскурсия на фестивале «Москва — на волне. Рыбная неделя»


Рафаэль Надаль

Рафаэлю Надалю подмигнул слепой жребий // Первым соперником 14-кратного чемпиона будет четвертая ракетка мира Александр Зверев



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Сергей Аксёнов

Аксенов: двое жителей Крыма погибли при ракетной атаке в Крыму



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России