Сотні расейскіх салдат збеглі ад баявых дзеянняў ва Украіне ці адмовіліся ваяваць
Расея афіцыйна не абвясціла вайну Украіне і таму існуе мала юрыдычных падстаў для ўзбуджэння крымінальных спраў супраць тых, хто адмаўляецца служыць за мяжой.
Artykuł Сотні расейскіх салдат збеглі ад баявых дзеянняў ва Украіне ці адмовіліся ваяваць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Згодна з ваенным указам, які апынуўся ў руках журналістаў The Wall Street Journal, а таксама паводле заведзеных на вайскоўцаў спраў, сотні расейскіх салдат збеглі ад баявых дзеянняў ва Украіне ці адмовіліся ваяваць ад пачатку вайны.
Ваенныя аналітыкі і ўкраінскія афіцыйныя асобы кажуць, што іх было значна больш.
Дэзерцірства ставіць расейскія ўлады ў цяжкае становішча: трэба пакараць тых, хто адмаўляецца служыць, але не прыцягваць да гэтага шмат увагі, лічаць эксперты ў галіне абароны. Расейскім вайскоўцам не хапае людзей, і яны шукаюць навабранцаў, каб пераламаць сітуацыю ва Украіне.
Пакаранні дагэтуль у асноўным абмяжоўваліся фармальным звальненнем са службы. Па словах адваката і былога памочніка вайсковага пракурора, які абараняе салдат, звольненых за непадпарадкаванне, Расея афіцыйна не абвясціла вайну Украіне і таму існуе мала юрыдычных падстаў для ўзбуджэння крымінальных спраў супраць тых, хто адмаўляецца служыць за мяжой.
Фота: srpskarec.com
Artykuł Сотні расейскіх салдат збеглі ад баявых дзеянняў ва Украіне ці адмовіліся ваяваць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.