У Расеі ў абвінавачаных у распаўсюдзе «ілжывай інфармацыі» аб вайне пачалі арыштоўваць маёмасьць
![У Расеі ў абвінавачаных у распаўсюдзе «ілжывай інфармацыі» аб вайне пачалі арыштоўваць маёмасьць](https://gdb.rferl.org/08b30000-0a00-0242-4edd-08da3fc4bb1c_cx0_cy18_cw0_w800_h450.jpg)
У чатырох абвінавачаных па новым крымінальным артыкуле аб распаўсюдзе «заведама ілжывых зьвестак» аб выкарыстаньні расейскай арміі арыштавалі маёмасьць, паведаміў кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў.