«Вярнуўся на базу і ня ўбачыў знаёмых твараў — столькі новых у нас байцоў». Беларускі добраахвотнік пра баі і ўзяцьце ў палон расейцаў
![«Вярнуўся на базу і ня ўбачыў знаёмых твараў — столькі новых у нас байцоў». Беларускі добраахвотнік пра баі і ўзяцьце ў палон расейцаў](https://gdb.rferl.org/0ff50000-0aff-0242-9956-08da48808192_cx1_cy31_cw98_w800_h450.jpg)
27-гадовы Яўген «Аўгуст» Міхасюк быў вядомы ў Беларусі як старшыня Рады Задзіночаньня беларускіх студэнтаў. За такую актыўнасьць яго адлічылі з гістарычнага факультэту ўнівэрсытэту. Потым — падзеі 2020 году, далей — пераезд ва Ўкраіну.