Выстава карцін аб знакамітай радзіме Янкі Купалы адкрылася ў Вязынцы
Дом у Вязынцы, дзе нарадзіўся паэт, краявіды, сярод якіх рос будучы класік, здаўна прыцягвалі мастакоў і фатографаў. У бягучым годзе свае работы тут прадстаўляе мастак Віктар Данілаў, жыхар Пятрышак, што пад Вязынкай.